Русская версия Беларуская версія

Главная

Структура, контакты
7-74-39 (директор), 7-74-69 (методисты)

Электронный
каталог

Одно окно

О библиотеке

Информационные ресурсы

Краеведение

Наши издания

Фотогалерея

Методическая страничка

Клубы по интересам





 

 

 

 


 

 

 

 

Пазнаем свет праз кнігу

 Па выніках 24-га рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка-асяродак нацыянальнай культуры” пераможцай ў намінацыі “З падтрымку і развіцце чытання” стала Каменская сельская бібліятэка. Гэта адназначна поспех, калі ўлічыць, што сёлета ў рэспубліканскім этапе ўдзельнічала 41 публічная бібліятэка з усіх абласцей нашай краіны. Што садзейнічала поспеху, якімі інавацыйнымі формамі і метадамі работы ўдалося здзівіць кампетэнтнае журы - аб гэтым расказала загадчыца метадычнага аддзела Чавускай бібліятэчнай сеткі Алена Міхальчанка, якая на той час загадвала бібліятэкай ў Каменцы:
- Папулярызацыі кнігі і чытання ў нас заўседы надавалася шмат увагі. Агульны фонд Каменская бібліятэкі налічвае больш за 10 тысяч кніг, і толькі за тры апошнія гады ён папоўніўся рознай літаратурай амаль на 1100 экземпляраў. Распрацавана мэтавая праграма “Чытаючая вёска”, якая ахоплівае розныя ўзроставыя групы насельніцтва. Найбольш даступнай і эфектыўнай формай папулярызацыі кнігі з'яўляюцца бібліятэчныя выставы. На пряцягу 2013-2015 гадоў іх было шмат, і сярод такія арыгінальна аформленыя, як “Літаратурны гараскоп”, цыкл выстаў, прымеркаваных да пор года. Быў арганізаваны “Кірмаш чытацкіх меркванняў”, па выніках якога затым аформілі выставу “Літаратурны джэм”, дзе размясцілі фотаздыкі чытачоў з кнігамі, што яны прапануюць прачытаць. Асобная ўвага надавалася прапагандзе кніг на роднай мове. Мы праводзілі з чытачамі, пераважна дзецьмі, розныя конкурсныя праграмы, гульні, літаратурныя віктарыны па творчасці беларускіх пісьменнікаў, гадзіны чытання, сумесна з Каменскім вучэбна-педагагічным комплексам –Тыдзень беларускай кнігі. Прайшла таксама прэзентацыя літаратурна-мастацкага часопіса “Нёман”, прымеркаваная да 70-годдзя з часу выхаду першага яго нумару.
Чытачы Каменскай бібліятэкі прымалі ўдзел у Інтэрнет-віктарыне “Унікальны экземпляр”, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння Сяргея Міхалкова, якая была арганізавана сумесна с Дзеснагорскай дзіцячай бібліятэкай Смаленскай вобласці. І Вераніка Кадзеева з Каменкі была адзначана Дыпломам першай ступені і каштоўным падарункам. А ў Інтэрнет-віктарыне “Грамотное поколение» чытач Каменская бібліятэкі Крысціна Міхальчанка атрымала Дыпломам трэцяй ступені.
Чавускі раён вельмі пацярпеў у гады вайны, таму ваенна-патрыятычнае выхаванне – адзін з галоўных напрамкаў у рабоце Каменскай бібліятэкі. Вядзеца яно ў адпаведнасці з мэтавай комплекснай праграмай “Выхоўваем патрыётаў”. Быў праведзены шэраг розных мерапрыемстваў, падрыхтаваны такія праекты, як “Память: воинские захоронения”, “Жывая память”, афармлялі і пастаянна абнаўлялі тэматычныя кніжныя выставы, выдача літаратуры з якіх у мінулым годзе перавысіла 1100 экземпляраў. Пры бібліятэцы створаны падлеткавы клуб “Патріёт”, члены якога штогод удзельнічаюць у акцыях па добраўпарадкаванні воінскіх захаванняў і домаўладанняў ветэранаў вайны, аказваюць ім іншую пасільную дапамогу, віншуюць з рознымі святамі. З мэтай вывучэння адносін падлеткаў і моладзі да падзей мінулай вайны ў рамках Тыдня ваенна-патрыятычнай кнігі было праведезена анкетаванне “Быць патрыётам: што гэта азначае?”. Да 70-годдзя заканчэння Вялікай Айчыйннай вайны Каменская сельская бібліятэка прапанавала сваім чытачам паўдзельнічаць у акцыі “Прачытай кнігу пра вайну – стань бліжэй да подзвігу”, якая доўжылася 70 дзён. Найбольш актыўныя чытачы атрымалі памятныя падарункі. Цікавым быў і ўрок гісторыі “Нам у 41-м выдалі медалі і толькі ў 45-м пашпарты”, падрыхтаваны пры непасрэдным удзеле дзяцей, якія прынеслі франтавыя фотаздымкі сваіх родных і расказалі аб іх. Працягам гэтага ўроку стаў конкурс сачыненняў “Мои прабабушки и прадедушки в годы Великой Отечественной войны”, які праходзіў з лютага па красавік мінулага года. Удзельнічалі члены клуба “Патрыёт” і ў тэлемосце, арганізаваным по ініцыятыве Заленаградскай гарадской бібліятэкай (Калінінградская вобласць, Расія) з мясцовым ветэранам вайны В.І. Чарновым. Вынікам шматграннай работы па захаванні памяці аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, папулярызацыі кніг на ваенную тэматыку стала стварэнне электроннага рэсурсу “Гісторыя вайны вуснамі ветэранаў”, куды ўвайшлі і іх успаміны.
Я лічу, што любая бібліятэка павінна быць не проста месцам захавання і выдачы кніг, а цэнтрам духоўнасці і культуры, дзе чытачы маглі б абмяняцца думкамі па розных пытаннях, у тым ліку і аб прачытаных кнігах, атрымаць карысную інфармацыю, паўдзельнічаць у пазнавальных мерапрыемствах.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ 

Версия для слабовидящих

























 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Чаусская библиотечная сеть 2014-2022

Рейтинг@Mail.ru   Яндекс.Метрика

 

^Наверх