Главная

Структура

Электронный
каталог

Одно окно

О библиотеке

Информационные ресурсы

Краеведение

Наши издания

Фотогалерея

Методическая страничка

Клубы по интересам


 

 

 


 

 

 



Салаўцоў Мікола
(Мікалай Іванавіч)

Нарадзіўся ў 1937 г. у вёсцы Красавічы Клімавіцкага раёна, у сям'і калгасніка. Закончыў 7 класаў Красавіцкай НСШ, потым Савініцкую СШ. Пасля заканчэння Клімавіцкага ветзаатэхнікума працаваў у калгасе “КіМ” ветэрынарам і заатэхнікам. Служыў у радах Савецкай арміі. Пасля арміі доўгі час быў на камсамольскай рабоце. З 1976 па 1992 г. узначальваў раённы камітэт народнага кантролю і свой жыццёвы шлях поўнасцю звязаў з Чавускім раёнам. Мікола Салаўцоў піша вершы і прозу на беларускай мове. Першы яго верш “Беларусь - мая радзіма” надрукаваны ў Клімавіцкай раённай газеце “Молат” у 1956г. Затым вершы друкаваліся ў розных газетах: “Піянер Беларусі”, “Зорка”, “Чырвоная змена”, “Літаратура і мастацтва”, “Настаўніцкая газета”, раённай газеце “Іскра”, у часопісах “Вясёлка”, “Бярозка”, “Работніца і сялянка” і інш. Гучалі на рэспубліканскім і абласным радыё і тэлебачанні. Ён пераможца конкурсу на лепшы мастацкі твор, прысвечаны 40-годдзю Вялікага Кастрычніка, што праводзіла газета “Піянер Беларусі”, дыпламант гарадскога конкурсу на лепшы верш аб горадзе Магілёве, арганізатарам якога было ўпраўленне культуры Магілёўскага гарвыканкама, узнагароджаны шматлікімі граматамі розных інстанцый за добрасумленную працу і двума медалямі.
У 1976 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла першая кніжка Міколы Салаўцова “Вавёрчын веласіпед”. Вершы напісаны з веданнем дзіцячага свету, які пашырае іх веды. Асабліва цёпла адгукнуўся на першую кнігу паэта вядомы беларускі паэт А. Пысін, надрукаваўшы рэцэнзію ў “Магілёўскай праўдзе” 21 мая 1976 года.
У 1978 годзе выйшаў зборнік вершаў “Чаму плуг не ржавее?”. У кнізе даходліва для дзяцей апісаны сельскагаспадарчыя машыны і прылады. Вачыма дзяцей аўтар глядзіць на навакольныя прадметы, заўважае тое, што знікае ад звычайнага погляду дарослага, абагульняе сказанае, робіць заключэнні. Вершы лёгкія, напісаны жывой мовай, лёгка чытаюцца, хутка завучваюцца. Ва ўсіх вершах ёсць свая асаблівасць: яны не толькі добрыя і “жывыя”, яны вучаць глядзець, назіраць, пазнаваць, думаць.
У 2000 годзе быў выдадзены зборнік вершаў “Азбука зорнага неба”, у якім змешчаны, у асноўным, вершы аб мінулым і сённяшнім, з яго роздумамі і трывогамі, з яго марамі, са шчырай заклапочанасцю аб лепшай будучыні, з яе супярэчнасцямі і з высокім рамантычна - збіральным поглядам на свет. Шмат вершаў аб каханні, аб прыродзе, аб вайне, ёсць вершы гумарыстычнага зместу.
У 2005 годзе выйшла чарговая кніга вершаў для дарослых “Жыцця акорды”, у 2007г. - зборнік вершаў “Вясёлка лёсу”, у 2012г. – зборнік “Сінія валошкі”. Апроч гэтага, вершы М. Салаўцова можна прачытаць у калектыўных зборніках “Прыдняпроўе”, “Галасы Прыдняпроўя”, “Дняпроўскія хвалі”, “Самавар у лесе”, у зборніку анталогіі беларускай паэзіі “Матчына мова”.
Звыш 40 год ён узначальваў раённае літаратурнае аб'яднанне “Маладзік над Проняй” пры раённай газеце “Іскра”. Пры Доме дзіцячай творчасці кіраваў гуртком “Юны журналіст і літаратар”. Па выніках работы за 2006-2007гг. Мікалай Іванавіч Салаўцоў, як кіраўнік гуртка, за ўдзел у 10-й Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту “Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей і навучэнскай моладзі” Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені.
У верасні 2006г. М. Салаўцова прынялі ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Вершы Мікалая Іванавіча вызначаюццая самабытнасцю, глыбокадумнасцю, меладычнасцю, на асобныя з іх напісана музыка. Ён паэт-рэаліст. Яго галоўная задача – праўдзівасць у паказе жыцця, духоўнага стану чалавека, яго эмацыянальнага свету. Паэзія М.Салаўцова - гэта суровая прастата, напоўненая энергіяй пісьма.

Cпіс асобна выданных кніг:

«Вавёрчын веласіпед » (Мінск, 1976)
«Чаму плуг не ржавее » (Мінск, 1978)
«Азбука зорнага неба» (Магілёў, 2000)
«Жыцця акорды» (Магілёў, 2005)
«Вясёлка лёсу» (Магілёў, 2007)
«Сінія валошкі» (Магілёў, 2012)
"Нябесныя арэхі" (Магілёў, 2019)

 

глядзі прэзентацыю "Розумам і справай" тут>>
/аб рабоце гуртка "Юны журналіст
і літаратар" Дома дзіцячай творчасці/

глядзі прэзентацыю "Творчасць М.Салаўцова" тут>>

глядзі прэзентацыю "Куточак мой родны " тут>>

глядзі прэзентацыю "Мне кніга - паветра для душы" тут>>

глядзі прэзентацыю "Мелодыя жыцця" тут>>
/жыццевы і творчы шлях паэта/

глядзі прэзентацыю "Люстра вечнасці" тут>>
/да 75-годдзя з дня нараджэння паэта/

"Дзіцячы свет вачыма паэта" глядзець тут>>

 

27 декабря -------------------------ЮБІЛЕЙ ПІСЬМЕННІКА - ЗЕМЛЯКА

З нагоды юбілею паэта - земляка (85 год з дня нараджэння Мікалая Салаўцова - 30 снежня) ў цэнтральнай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гадзіна славы і прызнання “Людзі, якія праславілі наш край”, на якую сабраліся вучні 10 класа СШ №1 г.Чавусы, якія з'яўляюца членамі клуба “Краязнавец”, каб пазнаёміцца з творчасцю Міколы Салаўцова. Бібліятэкар цэнтральнай бібліятэкі, пазнаёміла вучняў з жыццёвым і творчым шляхам паэта, з яго нясгаснымі радкамі. Звыш за сорак гадоў Мікалай Іванавіч узначальваў раённае літаратурнае аб'яднанне “Маладзік над Проняй” пры раённай газеце “Іскра” Чавускага раёна. І ўвесь час ён займаўся літаратурнай дзейнасцю. Вершы Мікалай Салаўцоў пачаў пісаць з пятага класа. Першы яго верш “Беларусь – мая радзіма” быў надрукаваны ў Клімавіцкай раённай газеце “Молат” у 1956 годзе. Затым яны друкаваліся ў розных выданнях: “Піянеры Беларусі”, “Зорцы”, ”Чырвонай змене”, і іншых. У верасні 2006 года ў жыцці паэта адбылася знамянальная падзея – ён быў прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Больш за 60 гадоў Мікалай Іванавіч жыве на Чавускай зямлі, якая ганарыцца сваім знакамітым зямляком.

--



З НАГОДЫ ЮБІЛЕЮ ПАЭТА-ЗЕМЛЯКА МІКОЛЫ САЛАЎЦОВА ПАЗНАЁМІЦЦА З ЯГО ТВОРЧАСЦЮ ПРЫЙШЛІ Ў ЧАВУСКУЮ БІБЛІЯТЭКУ СТАРШАКЛАСНІКІ ПЕРШАЙ ГАРАДСКОЙ ШКОЛЫ
глядзець тут>>

 

 

 

старонка ў распрацоўцы
працяг БУДЗЕ...

 

 

 

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ 

Версия для слабовидящих






























 


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Чаусская библиотечная сеть 2014-2022

Рейтинг@Mail.ru   Яндекс.Метрика

 

^Наверх