Главная

Структура, контакты
7-74-39 (директор), 7-74-69 (методисты)

Электронный
каталог

Одно окно

О библиотеке

Информационные ресурсы

Краеведение

Наши издания

Фотогалерея

Методическая страничка

Клубы по интересам




 

 

 

 


 

 

 

Устинова Жанна Викторовна
(Жанна Миус)

паэтэса, дзіцячая пісьменніца, мае творчы псеўданім – Жанна Міус
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2013 г.)
Член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы (з 2019 г.)

Нарадзілася 18 студзеня 1976 г. у в. Капачы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова (1999 г.) Працавала настаўніцай, затым намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў ДУА “Гарбавіцкі ВПК д/с - СШ” Чавускага раёна Магілёўскай вобласці (1999 - 2014 гг.). Першыя публікацыі аўтара для дарослай аўдыторыі з'явіліся ў 2006 г. у раённай газеце “Іскра” ( літстаронка “Маладзік над Проняй”) Публікацыі для дзіцячай чытацкай аўдыторыі з'явіліся ўпершыню ў 2008-2009 гг. у часопісах “Вясёлка” і “Рюкзачок”.
З выхадам у свет у 2018 годзе першай дзіцячай кнігі “Странные детки” (РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” ) і намінацыяй яе на Нацыянальную літаратурную прэмію (ад выдавецтва), пісьменніца пачала актыўна працаваць у накірунку “дзіцячая літаратура”.
На дадзены момант аўтар у сваім творчым багажы мае тры зборнікі паэзіі, зборнік прозы, дзесяць дзіцячых кніг і публікацыі асобных твораў у калектыўных зборніках і часопісах Беларусі і Расіі.
За перыяд з 2018 па 2023 год пісьменніца правяла некалькі дзясяткаў творчых сустрэч з чытачамі на Магілёўшчыне. У раённых (Чавусы, Шклоў, Быхаў) і гарадскіх бібліятэках (Магілёў і Мінск), школах, дзіцячых садках, кінатэатрах “Радзіма” і “Чырвоная зорка”, цэнтрах творчасці, МДУ імя А.Куляшова і г.д.
Шмат сумесных мерапрыемстваў прайшло з Магілёўскай абласной бібліятэкай імя У.Леніна – сустрэчы з вучнямі магілёўскіх школ №5, №31, №24, №22, №18, №21, №38 і г.д., з пераможцамі абласнога этапа прадметных алімпіяд (2020 г.)
Актыўна супрацоўнічае і з магілёўскімі гарадскімі бібліятэкамі-філіяламі імя.А.Пушкіна, №4 імя М.Лермантава, №9 імя Я.Купалы і г.д. Прымае ўдзел у акцыях і праграмах чытання: “Шостая цывілізацыя”, “Сустрэчы на Парнасе” і г.д.
У 2021 годзе па матывам трох дзіцячых кніг Ж.Міус ( “Нескучательная дочка”, “Первоапрельск ий суп ” і “ Странные детки ”) была створана тэатралізаваная праграма “ Приземлились каникулы ”. Кіраўнік узорнай тэатральнай студыі “УКропку!” В.Ю. Бялова, якая працуе ў ДУА “Магілёўская ДШМ №1 імя І.Лучанка”, аб'яднала вершы пісьменніцы розных гадоў і атрымалася цікавая прыгодніцкая гісторыя пра сям'ю і школу. Паказ праграмы ўжо адбыўся, як у самой школе мастацтваў, так і ў магілёўскіх школах №8, №19, №2, №15, а таксама ў біліятэках горада, на свяце музеяў у гарадской Ратушы Магілёва, на адкрыцці Тыдня дзіцячай кнігі ў абласной бібліятэцы імя У.Леніна і г.д.
Пісьменніца тройчы прэзентавала свае дзіцячыя кнігі на Мінскай Міжнароднай кніжнай выставе -кірмашы: у 2021г. ад РВУ “ Выдавецкі дом “Звязда”, у 2022 г. ад РУП “Выдавецтва “Беларусь” і ў 2023 г. ад Магілёўскага аддзялення СПБ.
У 2022-2023 гг. прайшлі сустрэчы Жанны Міус з маленькімі чытачамі на рэспубліканскіх фестывалях:

“Міхасёвы прыгоды” 02.06.22 ( ладзілі СПБ і РВУ “ Выдавецкі дом “Звязда” у Доме-музеі Я. Коласа ў Мінску);

“Александрыя збірае сяброў” 09.07.2022 ( ладзілі СПБ і “Белкніга” на рэспубліканскім свяце ў аг. Александрыя).

“Па слядах Францыска Скарыны” 10.09.2022 ( ладзіў СПБ ля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Дзень горада Мінска).

“Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!” 02.03.2023 ( ладзілі СПБ і РВУ “ Выдавецкі дом “Звязда” ў Доме-музеі Я. Коласа ў Мінску);

З'яўляючыся членам Савета Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ (накірунак “дзіцячая літаратура) актыўна прадстаўляе творчую Магілёўшчыну на рэспубліканскіх і рэгіянальных Святах паэзіі: “Пісьмянкоў луг” (2021г.), “Купала заўсёды ў сэрцы маім” (2022 г.), фестывалях: “Маладзечна-2021”, “Александрыя збірае сяброў” (2019-2023 гг.), Днях беларускай пісьменнасці (Слонім-2019, Бялынічы-2020, Капыль-2021, Гарадок-2023).

З 2021 года з'яўляецца пастаянным членам журы Міжнароднага конкурса юных чытальнікаў “Жывая класіка” (рэгіянальны этап праходзіць штогод у БРУ)
Лаўрэат шэрагу рэспубліканскіх і Міжнародных літаратурных конкурсаў.
Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя.А.Пысіна за кнігу вершаў “Інтанацыя” (2020 г.)
Лаўрэат прэміі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта “Дасягненне” ў намінацыі “Літаратурная дзейнасць” (2021 г.)
Тройчы была намініравана на Нацыянальную літаратурную прэмію Беларусі ( два разы ад РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” )

Публикации в газетах, журналах, коллективных сборниках в 2022 г.

Отдельные произведения

1. Міус Ж. Нашы класікі // Могилёвские ведомости . 25 студзеня 2022 г. с. 12

2. Миус Ж. Рисунки маленькой Валюньки // Tangue / лит.-худ. издание (Россия, Москва) 2022 г. с. 93-96

3 . Міус Ж. Ці аб ім магчыма праўду сказаць? // Святло кастрычніка . 12 лютага 2022 г. с. 8

4. Миус Ж. Аўтобус-хахатобус, Хто ўсадзіць Неўсядзюху? І інш. // Качели . 2022. №3. с.4

5. Міус Ж. Букет успамінаў. Бесталач // Маладосць . 2022. № 4. с.45-53

6. Міус Ж. У пацалунках надзеі песцяцца // Святло кастрычніка . 16 красавіка 2022 г. с. 8

7. Миус Ж. Приземлились каникулы // Качели . 2022. №5. с.12

8. Міус Ж. Гісторыя Марсі. Казачныя ночы Барвулі // Метаморфозы. 2022. №1 (35). с.192-196, с.258-265

9. Миус Ж. Вясёлкавае сяброўства // Качели . 2022. №6. с.12

10. Миус Ж. Исключительный экземпляр и др. // Союз писателей (Россия, Новокузнецк) 2022 г. №3. с.119

11. Миус Ж. Разве можно о ней правду сказать? и др. // Художественное слово (Россия) 2022 г. №17. с.30-37

12. Міус Ж. Мядзведжая прынцэса // Маладосць . 2022. № 9. с.37- 42

13. Міус Ж. Ходзяць у школу адвеку, Падказка і інш. // Качели . 2022. №9. с.18-19

14. Миус Ж. Ходзяць у школу адвеку // Вечерний Минск. № 44. 20 октября 2022 г.

15. Міус Ж. Хто прызямляе канікулы? // Могилёвские ведомости . 29 ноября 2022 г. с.22

16. Міус Ж. Другое сабачае // Звязда. 13 снежня 2022 г. с.11

17. Міус Ж. Анёлкі для Клёпы. // Качели . 2022. №12. с.18-19

 

Критика, интервью

•  Дзіяна Казімірчык . Да дзіцячага сэрца. Словы-наватворы. // ЛіМ. №24 17 чэрвеня 2022. с.7

•  Таша Шпакоўская . Дзе знаходзіцца рай? // ЛіМ . №29 22 ліпеня 2022. с.16

•  Алена Кісель. Глядзець вачыма дзіцяці // ЛіМ . № 50 16 снежня 2022. с.7

 

Коллективные сборники:

  1. Миус Ж. Вкусные истории // Детские думы. – Волгоград: Перископ-Волга, 2022 г. - с. 155-160
  2. Міус Ж. Бэзавы водар і інш. // Лучнасць сэрцаў і дум – Мінск: Мастацкая літаратура, 2022. -
  3. Міус Ж. Навагодняя таямніца // Новогодн ий подарок. – Минск: Адукацыя і выхаванне, 2022. – 64с.: и л.

Презентации новых книг

  1. Што варта пачытаць? ( “Нескучательная дочка”) // Алеся № 4 сакавік 2022 г. с. 33
  2. https://zviazda.by/be/news/20220623/1655998453
  3. НАТХНЕННЕ Навінкі выданняў // Могилёвские ведомости . 29 ліпеня 2022 г. с.22

2021 г.

1. Міус Ж. Быстранская хата, Ля печы. Удзячнае // Святло кастрычніка . 30 студзеня 2021 г. с. 8

2. Міус Ж. Партрэт у рамцы // Іскра. 20 лютага 2021 г. с.4

3. Уст инова Ж. Шёл Носок Оранжевый, Детские бедки и др. // Союз писателей (Россия) 2021 г. №2. с.106,131

4. Міус Ж. Ва ўсіх плывалётах Шагалавых, Чакаю свайго, Дом Шчасця і інш. // Маладосць . 2021. № 8. с.9-11

5. Міус Ж. Нашы класікі // Літаратура і Мастацтва . 2021. № 39. 1 кастрычніка. с.8

6. Усцінава Ж. Чаканняў зжурбленыя птахі, Слова маці, Беражыце сваіх матуль // Іскра. 14 кастр. 2021 г. с.8

7. Миус Ж. Буль и Плюх ныряли в реку // Качели . 2021. №10. с.4 (//Вечерний Минск. № 47. 25 ноября 2021 г.)

8. Міус Ж. Праменьчык // Вясёлка . 2021. №10. с.6

9. Міус Ж. Ля цябе, На мяжы між каханнем і шчасцем і інш. // Святло кастрычніка . 4 снежня 2021 г. с. 8

10. Міус Ж. Спяваюць кабеты і інш. // Приднепровье. Могилёвщина литературная. Обл. альманах. 2021 г. с.61-63

 

2020 г.

1. Міус Ж. А можа, каханне толькі…, Цудавы слёзы // Літаратура і Мастацтва . 2020 г. № 6. 14 лютага. с.8

2. Міус Ж. Перамозе. Трывожнае... // Могилёвские ведомости . 15 мая 2020 г. с. 21

3. Усцінава Ж. Мае медуніды, Небавока // Алеся . 2020 г. № 6. с.20

4. Усцінава Ж. Байкава. Мроі, Ляціць да нас птушка Лета, Ішоў Настрой, Шпачок // Алеся . 2020 г. № 7. с.23

 

2019 г.

1. Усцінава Ж. Тапаніміка куту роднага, Байкава.Мроі // Іскра . 12 студзеня 2019. с. 4
2. Усцінава Ж. Спяваюць кабеты // Маладосць . 2019 г. № 1. с.142

3. Устинова Ж. Не всякий ковёр – самолёт! и др. // Могилёвские ведомости . 24 апреля 2019 г. с.12

4. Усцінава Ж. Закахань-травіца, На мяжы між каханнем і шчасцем, Рамонкавае войска // Алеся . 2019 г. № 7. с.20

5 . Усцінава Ж. Вясковая рапсодыя і інш. // Прыдняпроўе: Магілёўшчына літаратурная: альманах 2019 г. с.119

2018 г.

1. Устинова Ж. Раздарительный талант, Белибердомик и др. // Могилёвские ведомости . 24 апреля 2018 г. с.12

2017 г.

1. Усцінава Ж. Навагодняя таямніца // Рюкзачок . 2017. №12. с.2-3

2016 г.

1. Усцінава Ж. Салодкія словы // Літаратура і мастацтва . 2 снежня 2016г. № 48. с.9

2014 г.

1. Устинова Ж. Не то... // Знамя юности . 31 января 2014 г. с.29

2. Устинова Ж. Лето к нам пришло не сказкою... // Іскра . 26 лютага 2014 г. с. 5

3. Устинова Ж. Інтанацыя, Падаруй і інш. // Настаўніцкая газета . 7 сакавіка 2014 г.с.21

4. Усцінава Ж. Бэзавы водар, У акно цішыня ўляцела інш. // Літаратура і мастацтва . 8 жніўня 2014 г. № 31. с.4

5. Усцінава Ж. Быстрыца збірае сяброў // Іскра . 6 верасня 2014 г. с. 7

6. Усцінава Ж. У абдымках у маці // Іскра . 12 кастрычніка 2014 г. с. 1

7. Устинова Ж. Зимним утром завтракало Небо // Іскра . 10 снежня 2014 г. с. 3

2013 г.

1. Устинова Ж. Каханне, Хризантемы, В афише дня // Могилёвские ведомости . 22 октябряя 2013 г. с.12

2012 г.

1. Устинова Ж. В аф ише дня // Іскра . 14 студзеня 2012 г. с. 7

2. Устинова Ж. Лето на бис, Слова // Іскра . 28 сакавіка 2012 г. с. 7

3. Усцінава Ж. Новогоднее настроение і інш. // Прыдняпроўе. Магілёўшчына літаратурная: альм. 2012 г. с.81

2011 г.

1. Усцінава Ж. Не бачу сэнса сэнс жыцця шукаць і інш. // Могилёвские ведомости . 1 марта 2011 г. с.12

2010 г.

1. Усцінава Ж. Званочкі, Бэзавы водар // Іскра . 10 ліпеня 2010 г. с. 7

2. Устинова Ж. Не по-братски, Расскажи мне сказку про Июль // Іскра . 7 жніўня 2010 г. с. 7

3. Устинова Ж. Беларусь, Взгляд // Іскра . 25 верасня 2010 г. с. 7

4. Устинова Ж. Не то..., Семь пр и мет счастья // Іскра . 10 кастрычніка 2010 г. с. 7

2009 г.

1. Усцінава Ж. Каханыя вочы, Вясна плыве ў мой край і інш. // Літаратура і мастацтва . 16 студзеня 2009 г. с.8

2. Усцінава Ж. Я вёску малюю маю // Іскра . 17 студзеня 2009 г. с. 7

3. Усцінава Ж. Вар'ятка // Гаспадыня . 2009 г. № 2. с.32-33

4. Усцінава Ж. Вясна, Дарую… // Іскра . 28 сакавіка 2009 г. с. 7

5. Усцінава Ж. Жанчыны // Іскра . 25 красавіка 2009 г. с. 7

6. Усцінава Ж. Лунанне, Здань Вайна // Іскра . 2 ліпеня 2009 г. с. 7

7. Усцінава Ж. На вясёлкавых арэлях // Вясёлка . 2009. № 5. с.13

8. Усцінава Ж. Мяцеліца, Завея, Завіруха, Тры сыны, Каляда , Шэрань // Рюкзачок . 2009. №12. с.2-3

9. Устинова Ж. Гимн лесной пою Беларуси // Белорусская лесная газета . 24 декабря 2009 г. с.8

2008 г.

1. Усцінава Ж. Мінае дзень, У лазні // Іскра . 19 студзеня 2008 г. с. 7

2. Устинова Ж. Свадебное платье, Низкий шлю поклон // Іскра . 16 лютага 2008 г. с. 7

3. Устинова Ж. Иллюзия любви, Никто никогда... // Іскра . 29 сакавіка 2008 г. с. 7

4. Усцінава Ж. Слова маё, У душы павінна тайна жыць // Іскра . 31 мая 2008 г. с. 7

5. Устинова Ж. Весна идёт, Ссора, Сынок, Спатканне // Вестник Могилёва . 20 июня 2008 г. с.15

6. Устинова Ж. Лунный чай // Знамя юности . 6 ноября 2008. с.27

7. Усцінава Ж. Сэнс жыцця // Іскра . 19 ліпеня 2008 г. с. 7

8. Усцінава Ж. Каханыя вочы, Дзеля гэтага варта жыць, Зорная выстаўка // Іскра . 23 жніўня 2008 г.
с. 7

9. Усцінава Ж. Каханне, Назад у сярэднія вякі // Іскра . 4 кастрычніка 2008 г. с. 7

10. Усцінава Ж . Раптам стану я гарэзай // Іскра . 15 лістапада 2008 г. с. 7

11. Усцінава Ж. Над кн игой , Спасая семью // Іскра . 13 снежня 2008 г. с. 7

12. Усцінава Ж. Не то..., Детство, Лунный чай и др. // Настаўніцкая газета . 31 снежня 2008 г. с.15

2007 г.

1. Усцінава Ж. Цяплее, Ідзе вайна // Іскра . 15 лютага 2007 г. с. 7

2. Устинова Ж. Ностальгия, Любовь прекрасной розы куст... // Іскра . 3 сакавіка 2007 г. с. 7

3. Устинова Ж. Дама Осень, Лунный чай, Ссора // Іскра . 15 снежня 2007 г. с. 7

2006 г.

1. Усцінава Ж. Шчасце, На парозе, Кветкі // Іскра . 4 кастрычніка 2006 г. с. 3

2. Усцінава Ж. Шлях Скарыны, Калыханка, На шашы, Ноч // Іскра . 9 лістапада 2006 г. с. 3

Библиография:


Усцінава, Ж. Вершы // Прыдняпроўе — край талентаў : альманах / укладальнік У. І. Бацквалевіч. — Мінск, 2014. — С. 199—201. Усцінава, Ж. Салодкія сны : апавяданне / Жана Усцінава // Лім. — 2016. — 2 снежня. — С. 9.

Усцінава, Ж. «У душы павінна тайна жыць…», «Не бачу сэнсу жыцця шукаць», «Я новага нічога не скажу» : вершы / Падгатавалі У.У. Дуктаў і
А.І. Церахаў // Могилевские ведомости. — 2015. — 9 февраля. — С. 13.

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ 

Версия для слабовидящих






















 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Чаусская библиотечная сеть 2014-2022

Рейтинг@Mail.ru   Яндекс.Метрика

 

^Наверх