![]() |
||||||||||
![]() ![]() |
||||||||||
|
||||||||||
|
Кніжныя выставы расказваюць… (рубрыка – бібліятэчныя навіны) На гэты раз вучні Каменскага вучэбна-педагагічнага комплекса прыйшлі ў сельскую бібліятэку не за кніжкамі, а… на экскурсію. Прычым бібліятэчныя работнікі пастараліся, каб яна была досыць пазнавальнай і ў нейкай ступені займальнай. А сваю ідэю ажыццявілі праз розныя выставы. Напрыклад, адна з іх, якая называлася “Маладзёжны свет”, утрамлівала шмат інфармацыі аб жыцці моладзі, яе захапленнях, а выстава “Памяць са слязамі на вачах” была прысвечана Вялікай Айчыннай вайне. Не маглі абыйсці ўвагай і такую падзею, як поспех зямлячкі, Дзінары Алімбекавай, на чэмпіянаце свету па біятлону ў гэтым годзе – ёй была прысвечана асобая экспазіцыя пад назвай “Ад піяністкі – да біятланісткі”. Рабяты засталіся задаволены гэтай экскурсіяй. Наталля Грыгор'ева
|
Версия для слабовидящих
|
||||||||
Чаусская библиотечная сеть 2014-2022 |