Русская версия Беларуская версія

Главная

Структура, контакты
7-74-39 (директор), 7-74-69 (методисты)

Электронный
каталог

Одно окно

О библиотеке

Информационные ресурсы

Краеведение

Наши издания

Фотогалерея

Методическая страничка

Клубы по интересам




 

 

 

 


 

 

 

Роднай мовы пералівы

Пад такой назвай у Чавускай дзіцячай бібліятэцы адбылася літаратурная вечарына-сустрэча паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Іванавіча Салаўцова з вучнямі чацвёртага класа сярэдняй школы №1, дзе класным кіраўніком Святлана Уладзіміраўна Іванова. Вечарына прысвечалася Міжнароднаму дню роднай мовы, што адзначаецца ў свеце 21 лютага.Сустрэчу распачала загадчыца дзіцячай бібліятэкі Таццяна Філіпенка. Яна паведала, што 21 лютага было абрана таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла (Бангладэш) статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай – Бангладэш. Свята было заснавана ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года ва ўсім свеце. Паводле ацэнак ЮНЭСКА, палова з шасці тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў. Як кожны народ, вялікі, ці маленькі, мы таксама маем сваю родную мову. Большасць тых, хто жыве ў Беларусі, лічыць беларускую мову роднай. Беларускае слова, беларуская песня гучаць на радыё і тэлебачанні. Мы можам чытаць і чытаем на роднай мове кнігі, газеты і часопісы. І гэта пацвердзілі вучні і ўсе прысутныя на свяце. А ці заўсёды гэта было так? Загадчыца дзіцячай бібліятэкі Таццяна Філіпенка павяла ў далёкае мінулае нашай краіны, расказала аб Кірылу і Мяфодзію, якія першымі склалі славянскую азбуку, першымі пераклалі на славянскую мову кнігі святога пісання, паведала аб нашым зямляку, сыну полацкай зямлі Францысу Скарыне, які ў 1525 годзе надрукаваў першую кнігу на беларускай мове. Гэта кніга называлася Біблія. Затым адбыўся конкурс чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў аб роднай мове, прагучалі загадкі з чароўнага куфэрка (каманды і літары), напрыклад:

Якая вадзіца для адукаванага гадзіцца? (Чарніла).

У школьнай сумцы я ляжу, як ты вучышся, скажу. (Дзённік).

Не куст, а з лісточкамі, не кашуля, а сшыта. (Кніга).

Слова было дадзена паэту, члену саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаю Салаўцову - аўтару шматлікіх зборнікаў вершаў: “Азбука зорнага неба”, на якім пакінуў свой аўтограф лётчык-касманаўт СССР Віктар Афанас'еў, калі наведваў Чавусы ў 2004 годзе, а таксама зборнікі вершаў: “Жыцця акорды”, “Вясёлка лёсу”, “Сінія валошкі”. Апроч таго, творы Мікалая Іванавіча надрукаваны у дваццаці калектыўных зборніках побач з творамі Францішка Багушэвіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Танка і іншых майстроў беларускага слова. Як сказала вядучая вечарыны Таццяна Філіпенка, Мікалай Іванавіч з дзяцінства піша вершы аб мінулым і сучасным для дарослых і дзяцей. Яго дзве першыя кнігі “Вавёрчын веласіпед” (1976 год) і “Чаму плуг не ржавее” (1978 год) былі напісаны менавіта для дзяцей і выйшлі ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Аб гэтых кнігах і аб самім паэту ў свой час на семінары ў Каралішчавічах добра адгукнуўся народны паэт Беларусі Максім Танк, а таксама вельмі станоўчую рэцэнзію на першую кнігу Мікалая Салаўцова надрукаваў у газеце “Магілёўская праўда” вядомы паэт Аляксей Пысін, а для прыняцця ў члены Саюза пісьменнікаў даваў рэкамендацыю знакаміты паэт Пятро Прыходзька. На вечарыне вучні чыталі вершы Мікалая Салаўцова. Затым выступіў сам паэт, які прачытаў шэраг вершаў аб роднай мове, аб малой радзіме, падзяліўся ўражаннямі аб новых творах, што знаходзяцца ў выдавецтвах “Мастацкая літаратура” – “Нябесныя арэхі”, і ў выдавецтве “Народная асвета” – “Рыбацкі барометр”, аб сустрэчах у свой час з Васілём Быкавым, Уладзімірам Караткевічам, Уладзімірам Паўлавым, Авер'янам Дзеружынскім, старшынёй пісьменніцкай арганізацыі Беларусі Мікалаем Чаргінцом. Мікалай Іванавіч пажадаў прысутным, каб у нашых сэрцах ніколі не згасла любоў да роднай зямлі і матчынай мовы. У адказ прысутныя падтрымалі прапанову “Шануй родную мову”, атрымалі памятныя падарункі ад паэта і ад дзіцячай бібліятэкі.

Ірына Ераш

На здымках: у час сустрэчы з паэтам

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ 

Версия для слабовидящих

























 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Чаусская библиотечная сеть 2014-2022

Рейтинг@Mail.ru   Яндекс.Метрика

 

^Наверх