|
||||||||||
|
||||||||||
|
“Сайтавы трэнінг” І Чавуская ЦБС ды яе кіраўнік Алена Максімовіч сапраўды здзівілі россыпам канкрэтных творчых праектаў і шчыльным узаемадзеяннем з іншымі структурамі сферы культуры. І доказ апошняму сцвярджэнню можна прывесці той факт, што бібліятэчная выдавецкая справа працуе не толькі на ўнутраныя патрэбы, але паспявае яшчэ і вырабляць наборы паштовак, нататнікі ды іншую патрэбную турыстам драбязу для сувенірнай крамы, што працуе ў мясцовым музеі. Пра краму пазней, а цяпер – менавіта пра бібліятэчныя шчыраванні на абсягах раёна. За кошт аптымізацыі клубнай сеткі з'явіліся бібліятэкі-клубы.Такі кангламерат – даволі эфектыўны хаця б з той нагоды, што ўсе сельскія ўстановы ўкамлектаваны камп'ютарнай тэхнікай, якая і ў бібліятэчнай справе памочнік і дарадца, і ў клубнай дазваляе трымаць планку якасці на належнай вышыні. На 21 бібліятэку – 47 адзінак згаданай тэхнікі, інтэрнэт – хуткасны, свая “электронка” – амаль ва ўсіх бібліятэках. У ЦБС уласны сайт. Мы праверылі; ен поўны, інфарматыўны (ёсць нават звесткі пра новыя паступленні), шмат ілюстрацый, метадычных парад… Пацікавіліся, як той сайт складаўся, бо многія ў іншых раёнах ды абласцях наракаюць на тое, што з такой задачай самім справіцца немагчыма. Сапраўды, што можна зрабіць, калі няма жадання самаразвівацца? Дык вось, у Чавусах за справу селета ўзяліся кіраўнік ЦБС, метадыст, ды інжынер-праграміст, што працуе на паўстаўкі. Абласныя калегі падтрымалі метадычнай дапамогай. Пастаянныя бібліятэчныя трэнінгі - чарговы праект, які з поспехам рэалізуецца. Без іх шчыра кажучы, сайта ЦБС не было б. Цяпер чытач можа праз яго пацікавіцца, ці ёсць у фондзе патрэбная для яго кніга. Уразіла і ўзважаная кадравая палітыка, Хто, скажыце, можа цяпер пахваліцца, што вакансій па ЦБС няма , спецыялісты ў чэргі выстраіваюцца?... Вось і мы пра тое ж. І апошняе пра маркетынг: усе лета ля Центральная бібліятэкі працуюць кніжныя выстаўкі, а праз расчыненае акно гучыць музыка. Такая тэматычная “агучка” дадае ў атмасферу горада штосьці свае, непаўторнае. (Не) лірычнае адступленне Яўгена Рагіна Да бібліятэкараў Магілеўшчыны - ніякіх прэтэнзій. Яны сапраўды валодаюць камп'ютарам, ведаюць чаго хочаць ад чытача, трымаюцца упэўнена і артыстычна, самі ўдумліва чытаюць. Словам, люблю ездзіць вучыцца менавіта на Магілёўшчыну. Я. Рагін
|
Версия для слабовидящих
|
||||||||
Чаусская библиотечная сеть 2014-2022 |